AP

AP

Эштан Картэр, чыю кандыдатуру прэзідэнт ЗША Барак Абама прапанаваў на пасаду кіраўніка Пентагона, заявіў, што ён схільны падтрымаць павелічэнне амерыканскай дапамогі Украіне і не выключае магчымасць адпраўкі Кіеву смяротнай зброі.

«Нам трэба падтрымаць украінцаў і дапамагчы ім абараняць сябе», — сказаў Картэр на слуханнях у сенаце, адказваючы на пытанне сенатара-рэспубліканца Джона Маккейна, старшыні камітэта па справах узброеных сілаў.

Да гэтага часу амерыканская адміністрацыя згаджалася на прадастаўленне украінскім уладам толькі «несмяротнай ваеннай дапамогі» — напрыклад, рацый і прыбораў начнога бачання.

Аднак пасля эскалацыі канфлікту на ўсходзе Украіны прэзідэнт Абама даў зразумець, што ён гатовы перагледзець гэтую пазіцыю.

Эштан Картэр, які раней займаў пасаду намесніка міністра абароны ЗША, паўстаў перад сенацкім камітэтам па справах узброеных сіл перад тым, як сенат прагаласуе па яго кандыдатуры.

Адказваючы на пытанне сенатара Маккейна, ці падтрымлівае ён ідэю адпраўкі украінскім уладам «зброі абарончага характару», Картэр адказаў, што ён «схільны падтрымаць гэты пункт гледжання».

«Я думаю, што мы павінны дапамагчы ўкраінцам абараніць сябе, - дадаў Картэр.

— Я не магу зараз акрэсліць дакладную прыроду гэтай зброі, бо не абмяркоўваў яшчэ гэтае пытанне ні з нашым вайсковым кіраўніцтвам, ні з украінскімі лідарамі, але я схіляюся да пазіцыі, што мы павінны даць ім зброю, у тым ліку і смяротную».

Аднак прэс-сакратар Белага дома падкрэсліў, што канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прымаць Барак Абама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?