Глядзець відэа на Facebook

Відэа «Тое, чым мы займаемся, але пра што ні з кім не размаўляем» запампаванае толькі на Facebook, але за 14 адзін набрала больш за паўмільённы «лайкаў» і каля 44 тысяч каментароў.

Прэзідэнт крыўляецца перад люстэркам, здымае сэлфі, малюе жонку ў нататніку, спрабуе макнуць печыва ў малако… Усё як звычайны чалавек, калі яго не бачаць.

Прычыны стварэння такога відэа невядомыя. Адной з прычын называецца прыцягненне ўвагі да рэформы аховы здароўя Healthcare.gov. Яно выклікала неадназначню рэакцыю аўдыторыі — ад ухвалення да сораму за кіраўніка сваёй дзяржавы.

Раней забаўляльны партал Buzzfeed публікаваў інтэрв’ю з Баракам Абамам, у якім прэзідэнт у тым ліку распавядаў пра Уладзіміра Пуціна — маўляў, той бачыць свет «праз прызму Халоднай вайны» і жыве ў савецкім мінулым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?