Расія шукае варыянты скарачэння выдаткаў на пенсіі і змяншэнне дэфіцыту Пенсійнага фонду. Сярод магчымых захадаў — рост адлічэнняў у пенсійны фонд на 1% ад зарплаты, скарачэнне пенсій пенсіянерам, якія працуюць, а таксама павелічэнне пенсійнага ўзросту. Пра гэта пішуць расійскія СМІ.

Працуючых пенсіянераў, па задумцы Мінфіна, пазбавяць фіксаванай часткі пенсійных выплат, калі іх штомесячны даход складае больш чым 2,5 пражытачнага мінімуму. Такім пенсіянерам пакінуць толькі страхавую частку пенсіі. 

Таксама Мінфін разлічвае з 2016 года пачаць павышаць пенсійны ўзрост мужчын і жанчын да 63 гадоў. Рабіць гэта плануецца паэтапна, па 0,5 гадоў кожны год. У такім разе, пенсійны тэрмін у мужчын у 63 гады будзе дасягнуты да 2022 года, а ў жанчын — да 2032. Цяпер мужчыны ў Расіі выходзяць на пенсію ў 60 гадоў, а жанчыны — у 55 гадоў, як і ў Беларусі. У большасці краін Еўрасаюза працуюць нашмат даўжэй, да 65—67 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?