Вадзім Мінчук з Івацэвічаў, які мае 25 гадоў, любоў да Беларусі ўвасобіў у мастацкіх вырабах. На завушніцах, кулонах, пярсцёнках – выявы Пазняка, Караткевіча, Касцюшкі, Каліноўскага, бел-чырвона-белы сцяг, «Пагоня», беларускі арнамент. Вырабы ўпрыгожанняў на беларускую тэматыку малады чалавек паставіў на прафесійную аснову.
Моладзь зацікавілася ягонымі вырабамі, сталі замаўляць і набываць, кажа Вадзім Мінчук:
— Зараз назіраецца сапраўдная хваля цікавасці да нацыянальнай тэматыкі, асабліва да арнаментаў. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца завушніцы, кулоны з традыцыйнымі беларускімі сімваламі.
Вадзім Мінчук лічыць, што сваімі вырабамі ён рэкламуе беларускасць. І спадзяецца, што цяперашняя зацікаўленасць усім нацыянальным будзе пашырацца.
0
0
0
0
0
0