8:08
У намінацыі «найлепшы фільм» перамог «Бёрдмэн» Алехандра Гансалеса Ін'ярыту. «Бёрдмэн» таксама ўдастоіўся яшчэ трох намінацый: як найлепшая рэжысёрская праца, найлепшая аператарская праца (Эмануэл Любецкі) і найлепшы арыгінальны сцэнарый.
Былы акцёр Рыган Томпсан, які некалі сыграў ролю папулярнага супергероя Бёрдмэна, цяпер вырашае ўзяць удзел у новай брадвейскай пастаноўцы, каб вярнуць сабе былую славу.
Алехандра Гансалес Ін'ярыту, LA Times
LA Times
8:05
Засталося даведацца толькі найлепшы фільм. На званне найлепшага фільма 2014 года прэтэндуюць восем карцін. Гэта «Снайпер» Клінта Іствуда — самы касавы «оскараўскі» фільм гэтага года, «Бёрдмэн», «Малалецтва», «Гатэль «Гранд Будапешт», «Гульня ў імітацыю», «Сельма», «Сусвет Стывена Хокінга» і «Апантанасць».
7:50
Найлепшая жаночая роля — Джуліяна Мур («Усё яшчэ Эліс»), гэта наогул першы «Оскар» актрысы.
LA Times
7.45
Найлепшая мужчынская роля — Эдзі Рэдмэйн «Сусвет Стывена Хокінга»
Эдзі Рэдмэйн, AFP
Найлепшай рэжысёрскай працай прызнаны Алехандра Гансалес Ін'ярыту з яго «Бердманам»
07:39
Прыз за найлепшы арыгінальны сцэнар атрымаў «Бёрдмэн».
07:05
Прыз у намінацыі «найлепшы фільм на замежнай мове» атрымала «Іда» польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага.
Сярод пяці намінантаў на «Оскар» быў і расійскі фільм «Левіяфан» Андрэя Звягінцава.
«Жыццё поўнае сюрпрызаў», — пракаментаваў рашэнне журы Павел Паўлікоўскі, пасля таго як Ніколь Кідман назвала пераможцу.
Дзеянне «Іды» адбываецца ў Польшчы 1960 года. Галоўная гераіня карціны — маладая дзяўчына Ганна — сірата, якая правяла дзяцінства ў каталіцкім кляштары. Яна збіраецца прыняць зарок і стаць манашкай, калі даведваецца, што яна — габрэйка, якую аддалі ў манастыр, каб выратаваць ад нацыстаў у часе Другой сусветнай вайны.
Прыз за найлепшы поўнаметражны анімацыйны фільм атрымаў «Горад герояў», які не лічыўся фаварытам. Многія ставілі на «Як прыручыць дракона-2». Але «Горад герояў» — вельмі мілы і класны мульт, лепшы, чым «Драконы».
Найлепшай кароткаметражкай стаў мультфільм «Меню», які дэманстраваўся ў кінатэатрах перад асноўным мультфільмам.
Джэй Кей Сіманс атрымаў прыз у намінацыі «Найлепшая роля другога плана» ў фільме «Апантанасць».
Найлепшы дакументальны фільм — пра Эдварда Сноўдэна (Грамадзянін чатыры), найлепшая песня — «Glory» з фільма «Сельма».
Найлепшая песня — Glory з фільма «Селма», які распавядае пра расавыя праблемы ў 1960-я і Марціна Лютэра Кінга.
Песню выконваюць рэперы Коман і Джо Леджэнд.
Прыз за найлепшую музыку атрымаў Аляксандр Дэпла («Гранд Будапешт»).
У намінацыі «Найлепшы гульнявы кароткаметражны фільм» прэмію атрымаў «Тэлефонны званок» рэжысёра Мата Кірбі.
Пераможцам у намінацыі «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм» стаў «Тэлефон даверу для ветэранаў», зняты Элен Гузенберг Кент і Данай Пэры.
Узнагароду за найлепшы дызайн касцюма атрымала Мілена Кананера з «Гатэля «Гранд-Будапешт».
Гэты ж фільм атрымаў яшчэ адзін «Оскар»: ён быў прысуджаны Фрэнсісу Хэнану і Марку Кольер за найлепшы грым і прычоскі.
Афіцыйна абвешчаныя таксама ўладальнікі ганаровых «Оскараў» — француз Жан-Клод Кар'ер, японец Хаяа Міядзакі і ірландка Морын О'Хара.