23-гадовы жыхар Веткі прапанаваў жыхару Чачэнскай рэспублікі, Расія, судзеянне ў набыцці партыі смартфонаў, распавядае БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру Гомельскай вобласці.
У жніўні 2013 года веткаўчанін уступіў у кантакт з ахвярай праз сацсеткі. У перапісцы ён выкарыстоўваў выдуманае імя. Пацярпелы перавёў злачынцу праз сістэму Western Union 17,2 тысячы даляраў за судзеянне ў набыцці партыі смартфонаў iPhone 5 и iPhone 5S. Злачынца прасіў знаёмых атрымаць грашовыя пераводы ў банках Гомеля.
Веткаўчаніну прад’яўленае абвінавачанне ў завалоданні грашовымі сродкамі ў асабліва буйным памеры шляхам падману. Цяпер абвінавачаны ўжо адбывае пакаранне за разбойны напад.