Эдвард Сноўдэн звярнуўся да ўладаў Швейцарыі з просьбай даць яму прытулак. Ён сказаў, што хацеў бы пераехаць у Жэневу, дзе некалі працаваў на ЦРУ пад дыпламатычным прыкрыццём.

Былы супрацоўнік АНБ, якога шукае Вашынгтон за буйнамаштабныя ўцечкі сакрэтнай інфармацыі аб амерыканскіх праграмах электроннага сачэння, кантактаваў з аўдыторыяй ў Жэневе па відэасувязі пасля дэманстрацыі дакументальнага фільма пра яго.

«Я хацеў бы вярнуцца ў Швейцарыю, адныя з маіх самых любімых успамінаў звязаны з Жэневай», — сказаў Сноўдэн, які знаходзіцца цяпер у Расіі.

Пра гэта ён сказаў, адказваючы на пытанне аб яго жаданні атрымаць прытулак, зададзены ўдзельнікамі Міжнароднага кінафестывалю і форуму па правах чалавека.

На форуме быў прадстаўлены дакументальны фільм «Грамадзянін чатыры», які атрымаў «Оскара» і які распавядае гісторыю Эдварда Сноўдэна. 

Аб рэакцыі ўладаў Швейцарыі пакуль не паведамлялася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?