Выгляд з гарадзішча Якімава Слабада на р. Бярэзіну. Фота gomelcivil.org
Летам 2015 года археолагі плануюць падводныя абследаванні на Бярэзіне і Прыпяці, распавядае gomelcivil.org.
Пад кіраўніцтвам прафесара Сяргея Рассадзіна і інструктара дайв-цэнтру Андрэя Ліхачова дабраахвотнікі будуць шукаць рэшткі сярэднявечных прычалаў, суднаў і іншых артэфактаў.
У Мазырскім раёне будзе абследаваны ўчастак Прыпяці ля ўрочышча Кімбараўка, дзе знойдзенае гарадзішча VIII – IХ ст (раскопкі гарадзішча запланаваныя на 2016 год).
У Светлагорскім раёне абследаванні пройдуць у трох месцах.
0
0
0
0
0
0