Для выяўлення самагонных апаратаў у цяжкадаступных месцах Налібоцкай пушчы 15 сакавіка супрацоўнікі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі і АМАП УУС Мінаблвыканкама сплавіліся па Іслачы, якая цячэ па тэрыторыі дзяржаўнага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» ў Валожынскім раёне. 

Як паведамілі ва УУС, за 50 метраў ад берага з лодкі былі заўважаны характэрныя сляды самагоннай вытворчасці. Пры далейшым абследаванні выяўлена самагонная вытворчасць, якая складалася з сямі металічных ёмістасцей, у якіх было прыгатавана больш за тону самагоннай брагі.

Мяркуючы па слядах, самагоншчыкі дабіраліся да міні-завода на лодцы, для прыгатавання спіртнога вада забіралася з ракі, адходы выліваліся туды ж. 

Пры далейшай праверцы вёскі Цаюны Валожынскага раёна, размешчанай прыкладна ў кіламетры ад апарата, устаноўлены і ўладальнік незаконнай вытворчасці, жыхар Валожына, дырэктар мясцовага прыватнага прадпрыемства. У гаспадарчых пабудовах, якія ён арандуе ў мясцовай жыхаркі, было знойдзена яшчэ 80 літраў самагону і лодка. 

Да агляду месца ўчынення адміністрацыйных правапарушэнняў прыцягнуты спецыялісты органаў лясной гаспадаркі, арганізаваны мерапрыемствы па вывазе апарата і ачыстцы тэрыторыі заказніка. 

Супрацоўнікамі УУС праводзіцца далейшая праверка для ўстанаўлення ўсіх саўдзельнікаў самагоннай вытворчасці. Па выніках праверкі матэрыялы будуць перададзены ў суд Валожынскага раёна для прыцягнення вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам алкагольных напояў і парушэннем эканамічнай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?