Частка інтэрв'ю была агучана раней:

Ёфэ: Скажыце, а вось Вы часта з'яўляліся ў розных сітуацыях, уключаючы Ваш вядомы візіт да Папы, разам са сваім сынам.

Лукашэнка: Не, гэта ён разам са мной і Папам.

Ёфэ: Так … Хто яго выхоўвае, акрамя Вас?

Лукашэнка: Ніхто.

Ёфэ: Што ж яго ўласная маці …

Лукашэнка: Яго маці ўласная бачыць яго не часцей, можа быць, чым іншыя па тэлебачанні. Гэта мой сын, які вырас у мяне на руках, я нават не хачу казаць, як гэта мне дасталося - калі не буду прэзідэнтам, раскажу. Ён ніколі не клаўся без мяне спаць і ніколі не прачынаўся.

Цяпер друкуецца працяг гутаркі

Ёфэ: То бок ён пазбаўлены матчынай любові?

Лукашэнка: Чаму, яго маці наведвае яго.

Ёфэ: Яна толькі прыходзіць у госці ці ўсё ж займаецца яго выхаваннем?

Лукашэнка: Яго выхоўваю я, ён за мной як хвост — куды б я ні ішоў, ён за мной. Але сёння ён не прыйшоў, бо рыхтуецца да палёту на верталёце.

Ёфэ: І хто там з ім?

Лукашэнка: Што Вы маеце на ўвазе пад «хто там з ім»? Яму хутка сем.

Вы пытаецеся, хто корміць і апранае яго? Я апрануў яго і дапамог пачысціць зубы, бо ён руку зламаў.

Ёфэ: Руку зламаў?

Лукашэнка: Так, ён зламаў яе нядаўна на гульнявой пляцоўцы. Ён упаў на роўным месцы і на корань дрэва локцем.

Ёфэ: А яго маці хіба не хоча бачыць сына кожны дзень?

Лукашэнка: Чаму? Яна жыве побач. Калі ёсць неабходнасць, яна заўсёды можа прыйсці, калі можа. Але калі ён кладзецца спаць, то яго ўкладваю я, бо ён не хоча бачыць нікога іншага.

Ёфэ: То бок іншыя сваякі могуць …

Лукашэнка: Без праблем. Яна працуе. У восем раніцы ў яе звычайна планёрка. У сем раніцы ён яшчэ спіць.

Таму яна не прыходзіць штодзень, асабліва ўлічваючы, што ў яе ёсць яшчэ іншы сын і сям'я, у тым ліку цяжка хворы бацька. Яна завалена справамі. Але ў нядзелю яна можа правесці з Колем цэлы дзень, калі ў яе на працы не здараецца нічога экстраардынарнага…

Але гэта ўжо не важна для яго. У рэшце рэшт, ён хлопчык. Што для яго важна, так гэта яго зброя: напрыклад, сёння ён трэніруецца ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі, заўтра з аўтаматам Калашнікава…

Ёфэ: А як наконт кантактаў з іншымі дзецьмі?

Лукашэнка: Ён ходзіць у дзіцячы сад, ужо скончыў яго, і пойдзе ў школу.

Ёфэ: Гэта значыць са зносінамі з іншымі дзецьмі ўсё ў парадку?

Лукашэнка: Вядома. Хоць гэта маленькі садок — там усяго прыкладна 15 дзяцей.

Ёфэ: Гэта здаецца дастатковым.

Лукашэнка: Так, усё добра. Але самае галоўнае, не думайце, што гэта нейкі піяр.

Ёфэ: Не падобна.

Лукашэнка: Вядома, які ж гэта піяр? Проста, у адрозненне ад некаторых, я свайго сына не хаваў. Калі б я схаваў яго і адмаўляў, што ў мяне ёсць сын ад іншай жанчыны, то гэта б падагравала ваша цікаўнасць.

Ёфэ: Так, СМІ гэта было б цікава.

Лукашэнка: Але ў мяне няма прычын гэтага рабіць, бо дзеці - гэта падарунак ад Бога.

Адзначым, гэта не першы раз, калі кіраўнік дзяржавы распавядаў пра цікавасць свайго малодшага сына да зброі. У Колі, па словах яго бацькі, «шмат аўтаматаў, ужо ў дзіцячы сад, куды хадзіў, палову аднёс, каб не прапала». Аднак пластмасавыя цацкі хлопчыка ўжо не задавальнялі, і на Новы 2012 Мікалай папрасіў у Дзеда Мароза пнеўматычную зброю — «з шарыкамі». «Спецназавец будучы», - казаў Лукашэнка.

Ён таксама распавёў, што аднойчы Колю задавалі пытанне, кім ён хоча быць, і ён адказаў, што салдатам. «А навошта, кажу. —працягнуў Лукашэнка. — «Радзіму абараняць». Я падтрымліваю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?