БелТА

БелТА

Выслухаўшы прапановы прадпрымальнікаў, Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, пацікавіўся, ці магчыма стварыць на аптовых базах Беларусі асартымент, які быў бы не горшы, чым на маскоўскіх рынках.

Па словах Андрэя Кабякова, гэта магчыма, але будуць узнікаць пэўныя складанасці.

«Вы гэта зробіце, — сказаў Лукашэнка. — І калі толькі яны (прадпрымальнікі) скажуць, што там не будзе нейкіх шлёпанцаў, або красовак, то вы за гэта адкажаце».

Пры ўрэгуляванні сітуацыі ў прадпрымальніцкім асяродку неабходна ўлічваць інтарэсы ўсіх бакоў: спажыўцоў, прадпрымальнікаў і дзяржавы, зазначыў Лукашэнка,

запатрабаваўшы дзейнічаць гнутка, ужываючы эканамічныя механізмы вырашэння праблем, пры рэгуляванні асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?