На таргах БВФБ у Мінску 24 сакавіка курс даляра зноў знізіўся: як і ў панядзелак на 110 рублёў, але цяпер да 14 570 рублёў.

За тыдзень, з 18 сакавіка, курс даляра знізіўся на 540 рублёў (з 15 110). Два тыдні таму, 11 сакавіка, даляр каштаваў 15 200 рублёў, а ў пачатку лютага (02.02) наогул складаў 15 450.

Курс еўра сёння вырас на 80 рублёў да 15 940, расійскі рубель вырас на 0,5 да 247,5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0