Велічыня шырокай грашовай масы (М3) на 1 сакавіка 2015 года склала 269,8 трлн рублёў. З пачатку года яны вырасла аж на 12,7%. Пра гэта сведчаць звесткі Нацбанка.

Такім чынам, па росце М3 за два месяцы перакрытая палова планаванага гадавога росту.

На 1 сакавіка 2014 года шырокая грашовая маса складала 195,6 трлн рублёў. За папярэднія 12 месяцаў яе рост склаў 37,9%, або ў сярэднім 3,1% у месяц. У першыя два месяцы 2015 года шырокая грашовая маса расла на 6,4% за месяц.

Гэты скачок звязаны з дэвальвацыяй беларускага рубля на 40% за снежань-студзень.

Звяртае ўвагу, што рост аб'ёму агульнай грашовай масы значна большы за афіцыйную лічбу інфляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?