Найбуйнейшая сетка рэстаранаў хуткага харчавання «Макдоналдс» упершыню ў сваёй гісторыі пачаў абслугоўваць наведвальнікаў за столікамі — у процівагу канцэпцыі абслугоўвання ля касаў.

У якасці пілотнага праекта выбрана ўстанова ў аэрапорце Франкфурта-на-Майне.

«Гэта зусім новае для «Макдоналдса», — сказаў кіраўнік аддзела развіцця нямецкага прадстаўніцтва кампаніі Томас Бранд у інтэрв'ю карпаратыўнаму часопісу.

На дадзены момант канцэпцыя пілотнага праекта такая: наведвальнік можа папрасіць абслужыць яго столік на касе, у лічбавым кіёску або ў афіцыянта з планшэтам, што ходзіць па зале.

Рэстаран у Франкфурцкім аэрапорце з'яўляецца найбуйнейшым у Германіі: там больш за 500 пасадачных месцаў.

У выпадку поспеху канцэпцыя абслугоўвання столікаў можа прыйсці і ў іншыя кропкі сеткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?