За зацьменнем Месяца 4 красавіка назіралі ў ЗША, Мексіцы і Канадзе, на Далёкім Усходзе і ў Сібіры ды ў Аўстраліі.
Зацьменне пачалося ў 13:16 па мінскім часе і дасягнула піку ў раёне 14:58. Цалкам Месяц быў схаваны ценем 4 хвіліны 43 секунды — гэта было самае кароткае зацьменне за апошнія 100 год.
Цікавы эфект месяцовага зацьмення — «крывавы Месяц». Калі спадарожнік захіляецца Зямлёй ад Сонца, да яго даходзіць рассеянае ў атмасферы святло, што надае Месяцу чырвоны колер.
Фота: Dean Hooper via Virtual Telescope Project
Фота: Dean Hooper via Virtual Telescope Project
Фота: John Leyba, Denver Post
Фота: Kyodo News
Фота: Jose Cabezas
Фота: Bernie Eng, MLive.com
Фота: Tyler Leavitt
Фота: Anthony May
Фота: Sergio Garcia Rill
Фота: Brian Abeling
Фота: Tony Smyth/CBC
Фота: Felix Zai
Фота: jawanda via Reddit
Фота: Andraya Croft, MLive.com
Хай гэтае зацьменне і абмінула Беларусь, на нашых шыротах у гэтым годзе яшчэ з’явіцца «крывавы Месяц». Зацьменне Месяца 28 верасня працягнецца значна долей — 1 гадзіну і 13 хвілін, з 5:11 да 6:24 па мінскім часе.
Глядзіце таксама: Над Беларуссю назіралася сонечнае зацьменне