На станцыі метро «Пралетарская» ў Мінску раніцай 6 красавіка памёр пенсіянер, паведаміў прэс-сакратар КУП «Мінскі метрапалітэн» Андрэй Кузьмін. 

Паводле яго слоў, у 8.35 на станцыі метро «Пралетарская» мужчына 1932 года нараджэння выйшаў з цягніка, адчуў сябе дрэнна і ўпаў на платформу. 

«Нашы работнікі спрабавалі яго прывесці ў прытомнасць, была выкліканая брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, выратаваць пажылога чалавека не атрымалася», — паведаміў прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?