Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць актыўнага ўзаемадзеяння савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі з дэпутатамі мясцовага ўзроўню, якіх у краіне налічваецца каля 19,5 тыс.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню верхняй палаты беларускага парламента Міхаіла Мясніковіча.

«Калісьці мы з Барысам Батурам у яго бытнасць старшынёй верхняй палаты парламента вельмі сур'ёзна абмяркоўвалі гэтую праблему, — адзначыў беларускі лідар. — Мы дамовіліся, што яны (мясцовыя дэпутаты) кінутымі [бясхознымі] быць не павінны, і гэта будзе штодзённым клопатам нашага сената. Мы павінны надаць ім належную ўвагу».

У сваю чаргу Міхаіл Мясніковіч праінфармаваў, што праца з дэпутатамі мясцовага ўзроўню з'яўляецца адным з важных напрамкаў у дзейнасці верхняй палаты парламента. Ужо на працягу некалькіх гадоў дзейнічае савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры савеце рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі.

Міхаіл Мясніковіч таксама паведаміў кіраўніку дзяржавы аб тым, што праца савета рэспублікі ідзе ў штатным рэжыме. Зараз на разглядзе знаходзяцца прыкладна 65 законапраектаў і звязаных з імі дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?