Reuters.com
Папа Францішак назваў масавае забойства армян у Асманскай імперыі «першым генацыдам XX стагоддзя».
Гэта было сказана падчас армянскай літургіі ў Саборы Св. Пятра ў Рыме ў памяць 100-годдзя з пачатку масавага вынішчэння армян у Асманскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны.
«Утойванне або адмаўленне зла падобна сцякаючай крывёй раны, якую не забінтавалі», - сказаў Папа.
Турцыя не прызнае гэта генацыдам і ўжо выстаўляла рэзкі пратэст два гады таму, калі Папа ўпершыню ужыў гэты тэрмін у адносінах да падзеяў 1915 года.
У ходзе нядзельнай літургіі Папа сказаў, што на працягу мінулага стагоддзя чалавецтва перажыло тры «велізарныя і беспрэцэдэнтныя трагедыі».
«Ахвярай першай — якую многія лічаць першым генацыдам XX стагоддзя — стаў армянскі народ», — сказаў папа Францішак, дадаўшы, што за гэтым паследавалі злачынствы нацызму і сталінізму, а таксама генацыд у Камбоджы, Руандзе, Бурундзі і Босніі.
Па словах пантыфіка, ён лічыць сваім абавязкам ушанаваць памяць «бязлітасна забітых» ні ў чым не вінаватых мужчын, жанчын і дзяцей, святароў і епіскапаў.
Арменія адзначае 24 красавіка як Дзень памяці ахвяраў генацыду армян. У гэты дзень у 1915 годзе ў Стамбуле былі арыштаваныя сотні прадстаўнікоў армянскай інтэлігенцыі.