Фота Ніка Бахара.

Фота Ніка Бахара.

На асвячэнні велікоднае ежы ўвечары ў суботу было свет народу — у параўнанні з колькасцю людзей, якія менш-больш рэгулярна наведваюць царкву.

Асвячэнне велікоднае ежы адбылося ў зале грамадскага цэнтра.

Летась, калі было цяплей, такая цырымонія адбылася на траўніку каля царквы.

Сёлета было на асвячэнні больш людзей, чымся летась, бо памаленьку лік навасёлаў з нашых краёў расце, і гэта дае нам надзею, што з часам павялічыцца і колькасць прыхаджан нашае царквы св. Еўфрасінні Полацкай. 

Глядзі таксама: Беларускія калядныя трыдыцыі ў амерыканскім горадзе

* * *

Саўт-Рывер — горад у цэнтральнай частцы штата Нью-Джэрсі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст, заснавалі ў 1950-х прыход св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі царкву, Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр.

У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый. У рысе горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі. Беларусы штогод святкуюць Каляды, Дзень Волі, Вялікдзень, праводзяць Беларускі фестываль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?