Украінскія авіяцыйныя ўлады выдалі афіцыйны дазвол авіякампаніі «Белавія» на выкананне запытанай колькасці палётаў паміж Мінскам і Кіевам.
«Мы атрымалі афіцыйны дазвол на выкананне палётаў 14 разоў на тыдзень па маршруце Мінск — Кіеў - -Мінск», — сказалі спецыялісты.
Акрамя таго, авіякампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны» і «Белавія» прадоўжылі дзеючае код-шэрынгавае пагадненне, што дае магчымасць авіяперавозчыкам сумесна эксплуатаваць рэйсы.
0
0
0
0
0
0