Жыхары аднаго з дамоў на вул. Кахоўскай у Мінску, заўважыўшы незнаёмага ім маладога чалавека, што ляжаў у пад'ездзе, выклікалі праваахоўнікаў.

Як расказала прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная, супрацоўнікі 9-й роты палка патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама, што прыбылі па выкліку, пабачылі на чацвёртым паверсе маладога чалавека з прыкметамі наркатычнага ап'янення. У хуткім часе на месца прыехалі і супрацоўнікі наркакантролю.

Малады чалавек — 17-гадовы навучэнец аднаго з мінскіх каледжаў расказаў праваахоўнікам, што зайшоў у пад'езд чужога дома, каб ужыць курыльную сумесь. Пакурыўшы адчуў сябе дрэнна і заснуў. У сябе прыйшоў ужо ў прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі.

У ходзе асабістага ператрусу ў маладога чалавека выявілі курыльную сумесь і прыстасаванне для яе ўжывання.

Цэнтральным раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?