Нямецкія машыны прызнаныя найменш надзейнымі, а японскія — найбольш надзейнымі, сцвярджаецца ў галіновым даследаванні брытанскіх экспертаў.

Яны апыталі 50 тысяч уладальнікаў аўтамашын у Брытаніі і склалі па выніках табліцы якасці. Германскія аўтавытворцы занялі ў іх шэсць самых нізкіх пазіцый, а японскія — чатыры верхнія пазіцыі.

Гэта супярэчыць традыцыйным уяўленням пра якасць нямецкай аўтатэхнікі.

Аўтамабілі кампаніі Bentley, якая належыць канцэрну Volkswagen і якая выпускае машыны люкс-класа, былі прызнаныя самымі ненадзейнымі з 37 гандлёвых марак. Апытанне спажыўцоў праводзілася па замове часопісаў What Car? і Warranty Direct.

Самыя надзейныя машыны

Месца Вытворца Паказчык надзейнасці (чым меней балаў, тым лепей)
1 Honda 41
2 Suzuki 48
3 Toyota 66
4 Chevrolet 82
5 Mazda 82
6 Ford 85

Крыніца:

What Car і Warranty Direct

Узрост машыны: ад трох да васьмі гадоў

Японская Honda заняла вядучае месца па якасці машын.

«Поспех кампаніі Honda па паказчыках надзейнасці тлумачыцца нізкай колькасцю тэхнічных адмоваў, — кажа рэдактар часопіса What Car? Джым Холдэр. — Акрамя таго, іх рамонт абыходзіцца параўнальна нядорага».

Honda — самая надзейная машына паводле брытанскіх экспертаў, Бі-бі-сі

Honda — самая надзейная машына паводле брытанскіх экспертаў, Бі-бі-сі

Індэкс надзейнасці вылічваецца на падставе колькасці і кошту рамонтаў, якім падвяргалася машына.

Таму машыны класа люкс могуць займаць нізкія пазіцыі з-за высокага кошту запасных частак.

Кампанія Bentley заявіла, што праведзенае апытанне з'яўляецца несправядлівым,

бо яно ахапіла ўсяго 4% аўтамашын кампаніі, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі, і не ўключала іншыя машыны гэтага класа, напрыклад, фірмы Rolls Royce, якая належыць канцэрну BMW.

Аднак журналісты, якія праводзілі апытанне, заявілі, што машын маркі Rolls Royce занадта мала, каб ўключаць іх у даследаванне.

Найменш надзейныя машыны:

Месца Вытворца Паказчык надзейнасці (чым меней балаў, тым больш надзейная машына
32 Mercedes Benz 215
33 Chrysler 221
34 Audi 223
35 Jeep 227
36 Porsche 380
37 Bentley 637

Крыніца:

What Car і Warranty Direct

Узрост машын ад трох да васьмі гадоў
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?