Фота: Rafael Arenas, Reuters
У Чылі ўпершыню за 42 гады прачнуўся вулкан Кальбука. Праз вывяржэнне быў эвакуяваны горад Энсенада з насельніцтвам 1500 чалавек, перадае Yahoo News.
Адзін з трох патэнцыйна небяспечных вулканаў Чылі выкідае ў неба попел, але выкідаў камянёў ці лавы не зафіксавана. Пацярпелых няма.
Вывяржэнне было нечаканым для рэгіёна Лос-Лагас: назіранні за актыўнасцю вулкана проста не вяліся.
Мясцовым жыхарам і турыстам забаранілі набліжацца да вулкана на 20 км, забароненыя і грамадзянскія пералёты.
Але і турысты, і чылійцы масава здымаюць і выкладваюць у сацсеткі здымкі слупа попелу.
Macarena Alfaro via Twitter
yonaa_alvarez via Instagram
__jocelinn__ via Instagram
paredes_joseluis8 via Instagram
Глядзіце таксама:
Каля курорта ў Чылі выбухнуў вулкан Вільярыка
Як узнік самы малады востраў Зямлі