Чалавечы эмбрыён на раннім этапе развіцця. Выява: Dr. Yorgos Nikas/SPL

Чалавечы эмбрыён на раннім этапе развіцця. Выява: Dr. Yorgos Nikas/SPL

Генетыкі з кітайскага універсітэта імя Сунь Ятсэна ўпершыню ў гісторыі правялі мадыфікацыю ў чалавечым эмбрыёне, распавядае Nature News.

Для эксперыментаў выкарыстоўваліся аднаклеткавыя апладнёныя, але нежыццяздольныя эмбрыёны з генам, адказным за смяротнае захворванне крыві.

Толькі 71 з 86 эмбрыёнаў перажылі эксперымент, і толькі ў 28 з тых, што выжылі, быў патрэбны вынік ад выдалення гена.

Эксперыменты па замене «няправільных» генаў на здаровыя паспяхова праводзіліся і раней, але на дарослых клетках і ніколі — на эмбрыёнах.

Кітайскія даследчыкі збіраюцца працягнуць эксперыменты — для таго, каб рабіць падобныя аперацыі на жыццяздольных эмбрыёнах, патрэбны амаль на 100% надзейны эфект.

У будучыні тэхніка можа выкарыстоўвацца пры штучным апладатварэнні для атрымання дзіцяці без «няправільных» генаў і патэнцыйна небяспечных захворванняў.

Ідэю геннай мадыфікацыі крытыкуюць многія навукоўцы. Змены ў генах перадаюцца і нашчадкам, але ў такім выпадку маюць непрадказальны эфект у наступных пакаленняў. Вядуцца дыскусіі і аб этычнасці такіх мадыфікацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?