Кацярына Салаўёва

Супрацоўнікі Полацкага КДБ у гэтыя хвіліны праводзяць ператрус у кватэры актывісткі «Маладога Фронту» Кацярыны Салаўёвай.

Ператрус праходзіць у рамках распачатай супраць яе крымінальнай справы па артыкуле 193 ч.1 «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі».

Як адзначыла Кацярына Салаўёва ў тэлефоннай размове Радыё Рацыі, такія дзеянні супрацоўнікаў КДБ звязаныя з працягам ціску на «Малады Фронт», нягледзячы на тое, што нядаўна на волю выйшаў Зміцер Дашкевіч.

‑ Але крымінальныя справы, якія былі распачатыя ў рэгіёнаў застаюцца, — адзначыла дзяўчына.

Нагадаем, што нядаўна моладзевую актывістку Кацярыну Салаўёву паўторна адлічылі з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Дзяўчына навучалася на другім курсе гістарычна‑філалагічнага факультэту.

Ігар Олін, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0