У сталіцы 17 мая з 11-га паверха выпала 17-гадовая дзяўчына.
Здарэнне адбылося ў мікрараёне Каменная горка. Навучэнка 11-га класа выпала з з балкона 11-га паверха незадымляльнай лесвічнай клеткі.
Ратавальнікі дапамаглі медыкам зняць яе з казырка пад'езда і транспартаваць у машыну хуткай медыцынскай дапамогі.
Дзяўчына была шпіталізавана. Аднак каля 17.00 таго ж дня ад атрыманых траўмаў яна памерла.
Меркаваная прычына падзення — суіцыд.
0
0
0
0
0
0