Elen Carotte – лінейка вопраткі, якая імкнецца захаваць традыцыі беларускага народнага строю, даўшы яму жыццёвы імпульс у сучасным свеце. Таму майстэрня развівае абодва напрамкі дзейнасці, як у галіне аўтэнтычнасці, так і ў модных тэндэнцыях.
Прадстаўленая вопратка для дзяцей і моладзі выкананая з лёну высокай якасці, а вышыўка максімальна набліжаная да рэгіянальных узораў, захоўвае асноўныя рысы, характэрныя для знешняга выгляду беларускай кашулі. Разам з тым крой адаптаваны да сучаснага адзення, гэта зроблена свядома, каб даць магчымасць спажыўцу карыстацца зручнай вопраткай у паўсядзёнцы. Азнаёміцца з прадукцыяй майстэрні можна на адмысловым сайце.