Раскамнагляд вынес папярэджанне рускай версіі часопіса Maxim за публікацыю інтэрв'ю з нецэнзурнай лаянкай. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.

«Раскамнагляд накіраваў рэдакцыі і заснавальніку часопіса «Maxim — рускае выданне» пісьмовае папярэджанне. Часопіс апублікаваў інтэрв'ю, якое змяшчае нецэнзурную лаянку. Дадзенае папярэджанне гэтаму выданню — другое на працягу 12 месяцаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Нецэнзурная лаянка ўтрымліваецца ў інтэрв'ю з былым лідарам «Ляпіса Трубяцкога», а сёння лідарам гурту Brutto Сяргеем Міхалком, надрукаваным у майскім нумары выдання пад назвай «Не, у Расію я не паеду». Прычым мат у словах Міхалка журналіст пазначыў кропачкамі, а ў дужках раскрыў сэнс сказанага.

Два пісьмовыя папярэджанні Раскамнагляда, атрыманыя СМІ на працягу 12 месяцаў, з'яўляюцца падставай для іскавай заявы ў суд аб спыненні дзеяння пасведчання аб рэгістрацыі СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0