Былы віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік займаецца грамадскай дзейнасцю і аб вяртанні на дзяржслужбу пакуль не думае. Пра гэта ён сказаў TUT.BY.

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Нагадаем, у канцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка, абнаўляў склад урада, у прыватнасці, адзначыў, што Анатоль Тозік вызвалены ад займаемай пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу. Мы скарысталіся момантам і пацікавіліся ў экс-віцэ-прэм'ера магчымым новым відам дзейнасці. Тым больш нядаўна прызначэнне атрымаў экс-мэр Мінска Мікалай Ладуцька, які на пару з Тозікам курыраваў ў сталіцы рэалізацыю кітайска-беларускіх праектаў.

Анатоль Тозік нагадаў, што сышоў у адстаўку ў адпаведнасці з заканадаўствам у 66 гадоў. «Цяпер проста адпачываю», - сказаў былы высокапастаўлены чыноўнік. Ці збіраецца вяртацца на дзяржслужбу? «Што будзе далей — паглядзім. Жыццё пакажа», — адказаў ён, адмовіўшыся ад іншых каментароў.

Нягледзячы на адсутнасць партфеля, Анатолю Тозіку ёсць чым займацца. Па грамадскай лініі ў яго захаваліся два напрамкі працы. Ён узначальвае федэрацыю плавання і таварыства дружбы «Беларусь — Кітай». Пакуль гэтага цалкам хапае, сказаў Тозік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0