У Мінску п'яны кіроўца разграміў ноччу 6 аўтамабіляў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.

Здарэнне адбылося сёння ў 03.10 па вуліцы Прытыцкага. 29-гадовы кіроўца на машыне Land Rover разагнаўся і ўрэзаўся ў прыпаркаваныя ў двары дома Ford і Opel. Затым ён памяняў кірунак руху і сутыкнуўся з прыпаркаванымі на супрацьлеглым баку Volkswagen, Mitsubishi, Kia і Ford.

У ДАІ дадалі, што машына мужчыны дастаўлена на штрафную стаянку, сам кіроўца адмовіўся ад праходжання медыцынскага агляду ва ўстаноўленым законам парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?