mega.lt

mega.lt

Прадпрыемства літоўскага прадпрымальніка Арунаса Пукяліса набыло франшызу сеткі рэстаранаў хуткага харчавання Hesburger і на працягу некалькіх гадоў пабудуе ў Беларусі 30 рэстаранаў.

У развіццё сваіх закусачных ён на працягу шэрагу гадоў інвестуе 6—8 млн. еўра, паведамляе бізнэс-выданне Verslo žinios.

«У Беларусі ёсць шмат ніш, у якіх мог бы працаваць літовец. Мы бачым адзін адносна свабодны сегмент — сектар хуткага харчавання», — адзначае А.Пукяліс.

Першы рэстаран адкрыецца ў мінскім гандлёвым цэнтры Green City ў жніўні.

Дакладная дата будзе залежаць ад таго, калі завершыцца будаўніцтва гандлёвага цэнтра.

Іншыя памяшканні для закусачных Пукяліс мае намер будаваць сам, а памяшканні здымаць толькі ў прывабных месцах, дзе новае будаўніцтва немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?