Бібліятэка на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў папоўнілася першымі пяццю тамамі поўнага збору твораў Васіля Быкава. Кожны жадаючы можа бясплатна спампаваць кнігі ў фармаце.ePub.

Падчас укладання тамоў ўлічвалася меркаванне самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага збору твораў. 

У першы том увайшлі аповесці «Афганец» і «Ваўчыная яма» (1998), а таксама апавяданні і прыпавесці, напісаныя у 1990-х і 2000-х гадах. Другі том уключае аповесці «Знак бяды» (1982), «У тумане», «Аблава» (1988), «Пакахай мяне, салдацік» (1995), «Балота» (2001). Трэці том складаецца з аповесцей «Мёртвым не баліць» (1965), «Праклятая вышыня» (1968), «Сотнікаў» (1970), «Сцюжа» (выд. 1993). У чацветрым томе знаходзяцца «Апошні баец» (надр. 1958), «Жураўліны крык» (1959), «Здрада» (1962), «Трэцяя ракета» (1961), «Пастка» (1964), «Альпійская балада» (1966). У пятым — аповесці «Круглянскі мост» (1968), «Дажыць да світання» (1972), «Воўчая зграя» (1974), «Яго батальён» (1975). 

Акцыя прымеркаваная да дзён памяці пісьменніка.

У хуткім часе на сайце будуць даступныя астатнія пяць тамоў — з шостага па дзясяты — усе, якія на дадзены момант пабачылі свет з меркаваных 14-ці.

Нагадаем, выданне Поўнага збору твораў запачаткаванае ў 2005 годзе ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», Грамадзянскай ініцыятывай «Агульнанацыянальны рух Воля народа», маскоўскім выдавецтвам «Время».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?