Раскруціць паблік з прыгожымі дзяўчатамі сёння складана. Такіх раскручаных праектаў у інстаграме, вк ці tumblr шмат. Але калі дадаць да прыгожых дзяўчат шаурму, то справа пойдзе.

Маскоўскі SMM-шчык пабачыў фота знаёмай з шаурмой у канцы мая, стварыў старонку, і менш чым за месяц колькасць падпісчыкаў вырасла да дзесяці тысяч. Выглядае гэта так:

Шаурма — даступная ежа, якая часта робіцца прадметам насмешак у рускамоўным інтэрнэце. А вось іранічнае спалучэнне яе з прыгожымі дзяўчатамі аказалася паспяховым. Пра набіраючы папулярнасць паблік пішуць нават заходнія СМІ.

Варта адзначыць, што карыстальніцы самі скідваюць свае фотаздымкі. Геаграфія — ад Уладзівастока да Кіева і Тбілісі. Беларускіх прыгажунь з шаурмой няма — у адрозненне ад іншых гарадоў, набыць яе ў Мінску можна толькі ў лічаных месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?