У Беларусі з 1 ліпеня спыняецца прыём банкнот наміналам br50 узору 2000 года пры ўсіх відах плацяжоў.

«З 1 ліпеня 2015 года банкі і суб'екты гаспадарання спыняць выдачу названых банкнот фізічным асобам, у тым ліку і ў якасці рэшты — нагадалі ў Нацбанку. — Пры гэтым прыём банкнот наміналам br50 банкамі ад суб'ектаў гаспадарання будзе ажыццяўляцца да 1 верасня».

Паводле інфармацыі рэгулятара, абмен купюр наміналам br50 можна будзе зрабіць без абмежаванняў і без спагнання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, кратнай br100 рублям: з 1 ліпеня па 31 сьнежня 2015 уключна — у Нацыянальным банку і банках краіны; з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2016 г. уключна — у Нацыянальным банку Беларусі.

З 1 ліпеня 2016 г банкноты наміналам br50 будуць выключаныя з звароту і будуць лічыцца несапраўднымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?