Невядомыя ўначы падарвалі чыгуначныя пуці на 47-м кіламетры ўчастка «Сенцяноўка — Шыпілава» побач з в. Арэхава, размешчаным на самой лініі размежавання ў Папаснянскім раёне Луганскай вобласці.
УНІАН
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе старшыні Луганскай абласной ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Генадзя Маскаля.
Выбухоўка была закладзеная і прыведзеная ў дзеянне, калі на гэтым участку не было цягнікоў, таму абышлося без пацярпелых. Аднак чыгуначны рух тут цяпер немагчымы, падкрэсліў Маскаль.
Адзначаецца, што гэта ўжо пяты падобны падрыў чыгункі ў гэтай мясцовасці. Пуці выкарыстоўваюцца для чыгуначных перавозак на акупаваныя тэрыторыі і назад.
0
0
0
0
0
0