Пазіцыя ЕС наконт Крыма засталася нязменнай. Так пракаментаваў паведамленне пра магчымае прызнанне Еўропай паўторнага рэферэндуму на паўвостраве прэс-сакратар прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Маскве Сорэн Ліборыус.
«Наша пазіцыя па Крыме застаецца нязменнай. ЕС не прызнае незаконную анексію Крыма і выступае за захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны», - заявіў Ліборыус.
Днём 4 ліпеня шэраг СМІ распаўсюдзілі інфармацыю са спасылкай на ria.ru, што Еўрасаюз гатовы разгледзець вынікі паўторнага рэферэндуму аб статусе Крыма, калі плебісцыт пройдзе пры захаванні нормаў міжнароднага права і пад наглядам АБСЕ.
0
0
0
0
0
0