Reuters.com

Следчыя СК унеслі змены ў справу ўкраінкі Надзеі Саўчанка, абвінаваціўшы яе ў непасрэдным забойстве двух расійскіх журналістаў у ходзе баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны замест дапамагання ў забойстве.

Цяпер Саўчанка абвінавачваюць у забойстве двух і больш чалавек, «замаху на забойства агульнанебяспечным спосабам» і незаконным перасячэнні расійскай мяжы. Раней яе абвінавачвалі ў дапамаганні забойству расійскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына.

Адвакат абвінавачанай Ілля Новікаў пацвердзіў ўзмацненне жорсткасці абвінавачвання, патлумачыўшы, што «ў следства памянялася канцэпцыя». Пры гэтым дзеянні, што выстаўляюцца Саўчанка, засталіся ранейшымі. Іншы адвакат Мікалай Полазаў паведаміў, што «канцэпцыя» у следства «мянялася шмат разоў», і цяпер следчыя мабыць лічаць, што «яна сама вызначала, каго забіваць і як, мела адносіны да артылерыйскіх прыладаў».

Саўчанка адмаўляе выстаўленыя ёй абвінавачванні, і ўжо неаднаразова праводзіла галадоўкі ў знак пратэсту супраць разгляду справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0