Каля трох дзясяткаў удзельнікаў несанкцыянаванага пратэсту заставаліся начаваць у цэнтры Ерэвана на плошчы Свабоды, адзін з пратэстоўцаў зашыў сабе рот, паведамляе ria.ru.

У панядзелак днём акцыя на Баграмяна была зачышчана

У панядзелак днём акцыя на Баграмяна была зачышчана

Напярэдадні паліцыя разагнала пратэстоўцаў з праспекта Баграмяна.

Актывіст па імі Ові ў знак пратэсту зашыў сабе вусны ніткамі. Ён не можа есці і кепска размаўляе, аднак у стане піць ваду. «Пачуваюся нармальна, мне не баліць», — паведаміў актывіст ria.ru.

Актывісты па-ранейшаму патрабуюць пакарання паліцэйскіх, якія жорстка разагналі іх акцыю 23 чэрвеня. Пратэстоўцы заслалі на прыступках опернага тэатра на плошчы Свабоды коўдры, многія яшчэ спяць.

Такім чынам, кругласутачная акцыя пратэсту, якая працягвалася два тыдні на праспекце Баграмяна, пераехала на новае месца пасля таго, як была разагнаная ў панядзелак днём на Баграмяна. Старое месца пратэстаў знаходзіцца літаральна ў кіламетры ад плошчы Свабоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0