фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Сёння ў пачатку дня свае дакументы ў ЦВК падаў пажылы актывіст Віктар Талмачоў. Ён распавёў, што нарадзіўся ў часы Вялікай Айчыннай вайны, а яго бацька на вайне загінуў.

Ён заявіў, што прадстаўляе ветэранскі рух, і добраахвотны рух, які на грамадскіх пачатках дапамагае ўладзе. Ён таксама адзначыў, што Беларусі неабходна Міністэрства авіяцыі, піша Tut.by.

Паводле яго слоў, падаць у ЦВК дакументы ў час яму перашкодзілі форс-мажорныя абставіны. Ён папрасіў яго зарэгістраваць, каб паказаць, што «і адзін у полі воін».

ЦВК адмовіў Талмачову ў рэгістрацыі яго ініцыятыўнай групы, але Мікалай Лазавік паціснуў яму руку і падзякаваў «за актыўную грамадскую пазіцыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0