Беларусь заняла 110-е месца ў спісе бяспечных/небяспечных для жыцця краін, складзеным міжнароднай групай Інстытута міру.

Усяго ў спісе 162 краіны: ад самай бяспечнай да небяспечнай. Самымі небяспечнымі прызнаныя (з 151-га месца па 162-е), з вельмі высокім узроўнем небяспекі, прызнаныя Нігерыя, Расія, Паўночная Карэя, Пакістан, ДР Конга, Судан, Самалі, ЦАР, Паўднёвы Судан, Афганістан, Ірак, Сірыя. Сірыя — самая небяспечная для жыцця краіна.

Краіны з высокім узроўнем небяспекі ідуць са 116-га па 150-е месцы. Напрыклад, Украіна на нізкім, памежным, 150-м месцы.

Беларусь уключана ў спіс краін з сярэднім узроўнем бяспекі/небяспекі (краіны з 64-га па 115-е месцы). Ніжэй за нас у гэтым пераліку Камбоджа, Уганда, Шры-Ланка, Конга. Вышэй за нас Ямайка (109-я), Таджыкістан (108-я), Папуа-Новая Гвінея (96-я), ЗША (94-я).

Самай бяспечнай краінай прызнана Ісландыя.

На другім месцы размясцілася Данія, а на трэцім — Аўстрыя. У першай дзясятцы самых бяспечных краін ў асноўным еўрапейскія дзяржавы (Швейцарыя, Фінляндыя, Чэхія). Выключэннямі сталі Новая Зеландыя (4-я), Канада (7-е месца) і Аўстралія (9-е месца). Польшча — 19-я, Літва — 37-я, Эстонія — 38-я.

Рэйтынг Global Peace Index існуе з 2007 года. Пры яго складанні ўлічваюцца 23 фактары, у лік якіх уваходзяць як унутраныя - напрыклад, узровень гвалту ў краіне і злачыннасць, так і знешнія - міжнародныя адносіны краіны і выдаткі на ваенныя патрэбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0