На цырымоніі прысутнічаюць бацькі, родныя і сваякі былога міністра фінансаў Беларусі. Калегі па працы, урадоўцы і прадстаўнікі ўладаў падносяць жалобныя вянкі і кветкі. На ўваходзе ў залу стаіць пост ганаровай варты. Ля труны шмат кветак і вянкоў.

Сяргей Румас выказвае спачуванні бацьку Харкаўца.

Сяргей Румас выказвае спачуванні бацьку Харкаўца.

Рота ганаровай варты ўносіць вянкі ў залю.

Рота ганаровай варты ўносіць вянкі ў залю.

Віктар Гумінскі на развітанні з Харкаўцоў.

Віктар Гумінскі на развітанні з Харкаўцоў.

Пахаваюць Андрэя Харкаўца на могілках пасёлка Ждановічы.

Харкавец Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў Мінску. У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1985 года быў на розных пасадах у Міністэрстве фінансаў: ад старэйшага эканаміста да першага намесніка міністра. У 2008—2014 гадах - міністр фінансаў Беларусі.

Андрэй Харкавец быў вызвалены ад пасады міністра фінансаў роўна год таму, 21 ліпеня 2014 г. Размовы пра адстаўку год таму цыркулявалі апошнія пару месяцаў. І прычынай быў стан здароўя міністра. Палову 2014 г. Харкавец не ўзнікаў у стужках навін, не ўдзельнічаў ён у калегіі міністэрства. Не ўключылі яго і ў склад Рады бяспекі, хаця міністр фінансаў там заўсёды прысутнічаў. Тады казалася, што Харкавец знаходзіўся на лячэнні ў адной з краін ЕС.

Пяць фактаў пра звольненага сёння міністра фінансаў Андрэя Харкаўца (архіўны артыкул)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?