БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка адзначыў уклад кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майры Моры ў наладжванне адносін паміж Беларуссю і ЕС.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з ёй у сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі ў краіне. 

«Вы зрабілі нямала для таго, каб мы не толькі пачалі размаўляць з вялікай Еўропай, але і ў нечым разумець адзін аднаго, наладжваць нашы адносіны», - сказаў кіраўнік Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што нягледзячы на ад'езд Майры Моры з Беларусі, яна застанецца шчырым сябрам краіны. Ён запрасіў Майру Мору ў любы зручны для яе час наведваць Беларусь. «Дзе б вы ні жылі, калі вы захочаце сюды прыехаць, вы можаце лічыць гэты кавалачак зямлі, дзе вам заўсёды рады», — сказаў ён.

Высока ацэньваючы ўклад кіраўніка прадстаўніцтва ў развіццё адносін паміж Беларуссю і ЕС, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што яна рабіла гэта шчыра. «Мы ведаем, што вы рабілі вельмі многае шчыра, а што не маглі зрабіць, заўсёды маўчалі, і мы разумелі гэта маўчанне», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён яшчэ раз падзякаваў Майры Моры за яе шчырую пазіцыю і пажадаў ёй поспехаў на новым полі дзейнасці. «У Беларусі ў вас застануцца надзейныя сябры», - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама сказаў, што сустракаецца далёка не з усімі пасламі, якія завяршаюць сваю дыпламатычную місію. І факт гэтай сустрэчы гаворыць сам за сябе.

«Гэта прызнанне нашай краіны перад чалавекам, які прысвяціў сябе таму, каб палепшыць нашы адносіны, а не разарваць, не пагоршыць, як гэта часам бывае», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, работа Майры Моры з'яўляецца своеасаблівым «узорам паводзін пасла ў краіне знаходжання». «Пасол павінен склейваць, аб'ядноўваць, але ні ў якім разе не рваць і не раз'ядноўваць», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0