Некалькі соцень мігрантаў прыехалі на цягніках у Вену з Будапешта, дзе яны раней у панядзелак штурмам бралі вагоны.

Пасля прыбыцця ў сталіцу Аўстрыі, як паведамляюць агенцтвы, некаторыя мігранты перасаджваюцца на цягнікі, што ідуць у Зальцбург, а іншыя спрабуюць заехаць у Мюнхен ў суседняй Баварыі.

Раней аўстрыйскія ўлады спынілі на мяжы з Венгрыяй два цягнікі з мігрантамі для праверкі.

Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасля таго, як ім было дазволена пакінуць Будапешт, нягледзячы на тое, што шмат у каго не было віз у Еўрасаюз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?