У панядзелак прайшлі два заключныя матчы 18-га тура чэмпіянату краіны па футболе.

Мінскае «Дынама» згуляла ўнічыю з «Мінскам» — 1:1 (Карыцька, 25 — Пушнякоў, 38), а БАТЭ перамог «Белшыну» — 1:0 (Младэнавіч, 69).

Такім чынам адрыў БАТЭ ад «Дынама», за восем тураў да фінішу, складае восем балаў.

Пасля 18 тураў: БАТЭ — 45, Дынама — 37, Мінск, Шахцёр — 33, Белшына — 29, Граніт — 28, Тарпеда-БелАЗ — 27…

У наступным туры «Дынама» гуляе ў гасцях з «Гранітам», а БАТЭ дома з «Шахцёрам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0