Падчас візіту ў адукацыйны цэнтр «Сірыус» у Сочы прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін растлумачыў 11-гадоваму вучню Дзянісу з Пскова сітуацыю вакол курсу рубля.

ria.ru

ria.ru

Дзяніс спытаў кіраўніка Расіі, што адбылося з рублём. У прыватнасці, ён пацікавіўся, ці азначае падзенне нацыянальнай валюты, што для эканомікі Расіі «ўсё так дрэнна». Пуцін запярэчыў школьніку і дадаў, што ў далярах «наш экспарт становіцца таннейшым».

Тады Дзяніс спытаў, чаму падзенне рубля нельга спыніць. Прэзідэнт адказаў, што падзенне рубля спыніць можна, але не рынкавымі метадамі. Пуцін растлумачыў, што калі рэгуляваць сітуацыю нярыначным спосабам, то «мы хутка спалім золатавалютныя рэзервы».

«Каб гэта было ўзважана, Цэнтрабанк павінен курс трохі адпусціць, што ён і робіць. Трэба зрабіць так, каб рубель так наўпрост не залежаў ад коштаў на нафту, газ і дэрыватывы», — дадаў прэзідэнт Расіі.

Школьнік сказаў, што зразумеў тлумачэнні прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?