З 2 па 5 верасня праходзіць візіт у Беларусь упаўнаважанага МЗС ФРГ па пытаннях супрацоўніцтва з грамадзянскімі ініцыятывамі Расіі, Цэнтральнай Азіі і краін Усходняга партнёрства Герната Эрлера, паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства. Ён сустрэнецца з прадстаўнікамі ўлад і грамадзянскай супольнасці. 

«Вызваленне палітзняволеных 22 жніўня з'яўляецца пазітыўным сігналам для адносін Беларусі з Германіяй і Еўрапейскім саюзам. Мы б хацелі актывізаваць наш агульны дыялог. У той жа час галоўнае значэнне па-ранейшаму мае правядзенне свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку. Мы спадзяемся, што АБСЕ зможа бесперашкодна назіраць за выбарамі і засведчыць прагрэс у пытанні выканання стандартаў АБСЕ», — заявіў Эрлер з нагоды візіту. 

У маі гэтага года Гернат Эрлер прыязджаў у Беларусь для ўдзелу ў мерапрыемствах у сувязі з 70-годдзем перамогі над фашызмам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0