Паводле крыніцы, на працягу апошніх сутак у Сірыі высадзілася невялікая колькасць расійскіх марскіх пехацінцаў.

Пры гэтым амерыканскія вайскоўцы не ведаюць, якія мэты расійскіх узброеных сіл у Сірыі. Па адной з версій, іх задачай з'яўляецца падрыхтоўка пасадачнай паласы побач з партовым горадам Латакія, які кантралююць урадавыя сілы.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў і міністр замежных спраў Сірыі Валід аль-Муалем (спінай да камеры) — на сустрэчы ў Крамлі, 29 чэрвеня 2015 года. Фота REUTERS/Аляксей Нікольскі/РІА Новості

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў і міністр замежных спраў Сірыі Валід аль-Муалем (спінай да камеры) — на сустрэчы ў Крамлі, 29 чэрвеня 2015 года. Фота REUTERS/Аляксей Нікольскі/РІА Новості

Расійска-сірыйскія вайсковыя адносіны доўжацца ўжо больш за дзесяць гадоў, піша выданне The Times. У Тартусе знаходзіцца адзіная міжземнаморская вайсковая база Сірыі, на тэрыторыі якой расійскія вайскоўцы трэніруюць сірыйскіх афіцэраў. Прадстаўнікі сірыйскіх паўстанцаў у Латакіі кажуць, што ў горным мястэчку Сланфех яны бачылі расійскія блокпасты. Паводле звестак выдання, Крэмль адпраўляе салдат і зброю ў Сірыю, каб абараніць Асада, прэзідэнта Сірыі, якога кааліцыя на чале з ЗША не прызнае легітымным.

Што тычыцца пасадачнай паласы, то СМІ адзначалі, што Расія будуе авіябазу ў Сірыі, разлічаную на кантынгент у тысячу вайскоўцаў.

У сувязі з гэтым швейцарскае выданне Neue Zuercher Zeitung пісала, што ЗША і Расіі можа пагражаць ваеннае сутыкненне ў Сірыі. Асцярога амерыканцаў выкліканая тым, што Расія можа з дапамогай вайсковага кантынгенту ў Латакіі праводзіць асобныя ваенныя аперацыі. У лепшым выпадку яны пачнуць асобную барацьбу супраць «Ісламскай дзяржавы», але пры гэтым незразумела, як будуць каардынавацца дзеянні расіян з аперацыямі міжнароднай кааліцыі.

У горшым выпадку ў прыцэл расейцаў могуць патрапіць умераныя сірыйскія апазіцыйныя сілы, якіх падтрымліваюць ЗША і іх саюзнікі.

У сваю чаргу, у Пентагоне не ведаюць пра сапраўдныя мэты Пуціна ў Сірыі, паведаміла адна з крыніц у вайсковым ведамстве ЗША выданню The Wall Street Journal. Эксперты таксама лічаць, што Расія рыхтуецца пабудаваць у Сірыі вайсковую базу. «Мы бачым усе прыкметы таго, што яны рыхтуюць вайсковую базу для правядзення паветраных аперацый», — паведаміў адзін з суразмоўцаў выдання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?