Улады Славеніі паведамляюць, што большасць бежанцаў з Сірыі, якія пражылі некалькі дзён у лагерах у Харватыі на славенскай мяжы, пушчаныя ў краіну. Праз мяжу перайшлі каля 5 тысяч чалавек.

Панядзелак уцекачы правялі ў сырых і брудных палях на холадзе шмат гадзін, пакуль улады краін былой Югаславіі спрачаліся, хто колькі мігрантаў гатовы прыняць.

Праваабаронцы папярэджваюць, што мігранты знаходзяцца ў цяжкіх умовах.

У Любляне і раней казалі, што могуць справіцца толькі з абмежаванай колькасцю.

У нядзелю Славенія афіцыйна абмежавала колькасць мігрантаў, якім будзе дазволены ўезд у краіну. Уведзены штодзённы ліміт у памеры 2,5 тысячы чалавек.

У Харватыі ліміт устаноўлены на ўзроўні 5 тысяч чалавек. Аўстрыя ўпускае ў краіну толькі па 1500 чалавек у дзень.

Венгрыя заявіла пра закрыццё сваіх межаў з паўночы ў пятніцу з-за таго, што лідары Еўрапейскага саюза не здолелі ўзгадніць меры па скарачэнні прытоку мігрантаў. У верасні Венгрыя таксама закрывала сваю мяжу з Сербіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?