Згодна з дакументам, распаўсюджанаму ў ААН напярэдадні суботніх перамоваў у Вене па сірыйскім канфлікце, Расія прапануе ўсталяваць пераходны перыяд на 18 месяцаў у абхопленай грамадзянскай вайной краіне, пасля чаго там можна будзе правесці выбары прэзідэнта.

З пераліку прапаноў не вынікае, ці хоча Масква бачыць Башара Асада прэзідэнтам на працягу гэтых паўтара гадоў. Таксама там не выказаны здагадкі пра тое, ці варта яму вылучаць кандыдатуру на датэрміновых выбарах.

Крэмль таксама прапануе сірыйскай апазіцыі выступіць адзіным фронтам у якасці аднаго з бакоў перамоўнага працэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?