Уявіце сабе сітуацыю: на мяжы краін Балтыі расце напружанне, і Крэмль вырашае пераступіць чырвоную лінію НАТА — брыгады расійскіх танкаў рухаюцца на Літву. У НАТА раскол, спрэчкі і сумненні, што рабіць, але ініцыятыву бяруць у свае рукі амерыканцы.

JAV kariai JAV kariai © AFP / Scanpix

JAV kariai JAV kariai © AFP / Scanpix

Неаднаразова паўтараныя службовымі асобамі ЗША словы «не сумнявайцеся ў нашай гатоўнасці абараняць вашу краіну» спраўджваюцца ў Літве. Тут дыслакуюцца 4 з 32 баявых груп ЗША. Літва адчувае сябе больш абароненай, і сама паспявае мабілізаваць 6000 вайскоўцаў — адну брыгаду з дадатковымі падраздзяленнямі, якія абараняюць Вільнюс. Але адбываецца тое, што было цяжка сабе ўявіць: баявыя групы брыгады ЗША разбіваюць усяго за некалькі дзён. Гэта не фантазія расійскага пісьменніка, коміка-шавініста або аматараў ваенных форумаў. Гэта — адзін з сцэнарыяў, якія прадставіў Камітэту па ваенных справах Кангрэсу ЗША палкоўнік у адстаўцы Дуглас МакГрэгар.

Дапамогі краінам Балтыі недастаткова

Сцэнары МакГрэгара прадстаўлены пасля метадычнага аналізу розных аспектаў, а даследаванне прааналізавана ў Пентагоне і на гэтым тыдні будзе абмяркоўвацца ў Кангрэсе. Абарона краін Балтыі ўсё часцей становіцца аб'ектам не толькі дыскусій, але і ваенных сімуляцый. «Вайна ў краінах Балтыі — адзін з найбольш рэальных сцэнарыяў, з якімі нам давядзецца сутыкнуцца за межамі Блізкага Усходу», — не хавае адзін прадстаўнік ЗША.

МакГрэгар прыцягнуў да сябе ўвагу не выпадкова. Ён — ветэран Першай вайны ў Персідскім заліве, камандаваў 2-м кавалерыйскім эскадронам, які за 23 хвіліны разбіў бронебрыгаду Ірака.

Але неадназначныя ідэі гэтага вайскоўца выклікаюць пэўную сумятню ў арміі ЗША, якая перажывае перыяд вялікіх рэформаў. Колькасць вайскоўцаў зніжаецца з 600 тыс. да 450 тыс ці нават 420 тыс., а гэта азначае закрыццё баз, скарачэнне падраздзяленняў. Гэта значыць, што тысячы людзей пазбаўляюцца працы. Ваеннае кіраўніцтва ЗША спяшаецца падкрэсліць, што «меншымі сіламі можна зрабіць больш», што баявая магутнасць не зніжаецца, а меры краін Балтыі, такія як дыслакацыя рот амерыканскіх ваенных з бронемашыны Stryker, — адэкватныя, але МакГрэгар з гэтым не згодны.

Stryker infantry fighting vehicle © General Dynamics nuotr.

Stryker infantry fighting vehicle © General Dynamics nuotr.

«Парад бронемашын Stryker нікога ў Маскве не падмане. Расейцы нямногае робяць добра, але яны вельмі паспяхова дэстабілізуюць або заваёўваюць суседнія краіны з часоў Пятра Вялікага. А які наш адказ? Маленькая часць з браніраванымі грузавікамі?» — сказаў палкоўнік.

Паводле яго слоў, канцэпцыя баявой групы брыгады ЗША неэфектыўная, занадта грувасткая, яна не можа ваяваць без сур'ёзнай лагістычнай падтрымкі. А калі ўлічыць, што ў Еўропе амерыканскіх ваенных засталося ўсяго 30 000 з 300 000, цяжка разлічваць, што Пентагон, які скарачае выдаткі любымі спосабамі, выдзеліць велізарную дапамогу.

МакГрэгар крытыкуе састарэлае ўзбраенне арміі ЗША, яе кіраўніцтва, якое нібыта кіруецца вузкімі асабістымі інтарэсамі і раскідваецца грашыма. Менавіта таму ў справаздачы з 21 старонкі — абодва сцэнары, паводле якіх, баявыя групы ЗША, якія абараняюць Літву ад нападу Расіі, напаткае сумны лёс. «Тады, у лютым 1991 года, у бітве за 73 Істынг (Battle of 73 Easting, бой уздоўж вертыкальнай лініі каардынатнай сеткі 73) мы атрымалі перамогу. Калі б бронебрыгада Ірака была лепш навучаная і ўзброеная, напрыклад як расійская, усё скончылася б інакш. Калі сутыкнуцца браняваныя падраздзялення ЗША і Расеі, амерыканцы прайграюць. Не, «прайграюць» не тое слова. Яны будуць разгромленыя», — сказаў амерыканец.

Літву можа паспяхова абараняць новае падраздзяленне

МакГрэгар займаецца не толькі крытыкай рэформаў амерыканскай арміі, за восем гадоў ён стварыў і прадставіў структуру новага падраздзялення — разведвальна-ўдарнай групы. Гэта падраздзяленне павінна быць большым — налічваць 5500 вайскоўцаў, якімі камандуе генерал. Але новае падраздзяленне характарызуецца большай мабільнасцю. Замест трох батальёнаў звычайнай брыгады будзе чатыры баявыя эскадроны, эскадрон агнявой падтрымкі, лагістыкі і невялікі штаб.

Мяркуецца, што ў штабе служыць менш афіцэраў, а падраздзяленне падпарадкоўваецца толькі вышэйшаму кіраўніцтву. Акрамя гэтага, у новым падраздзяленні зусім іншыя сродкі ўзбраення.

AFP / Scanpix

AFP / Scanpix

Калі ў стандартнай баявой групе бронебрыгады — толькі амерыканскае ўзбраенне — 87 танкаў Abrams, 160 бронемашын Bradley, то для новага падраздзялення МакГрэгар прапануе тэхніку, створаную ў іншых краінах. Збольшага таму, што Амерыцы ўжо не першы год не ўдаецца ствараць новыя бронемашынныя сродкі самаходнай артылерыі, хоць на гэта выдаткаваны не адзін мільярд даляраў. З іншага боку — замежная тэхніка часам ужо створана, яна лепшая і лёгка асвойваецца.

Перш за ўсё, прапануецца адмовіцца ад танкаў, якія спажываюць шмат паліва, і замяніць іх на 350 гусенічных нямецкіх бронемашын Puma, частка якіх будзе абсталявана такімі ж, як у танкаў, гарматамі 120 мм. Астатнія будуць з гарматамі 30 мм — такімі плануецца абсталяваць новыя бронемашыны літоўскага войска. Па словах МакГрэгара, нямецкая бронемашына Puma — адна з найлепшых у свеце, лінію вытворчасці можна перанесці ў ЗША, а выдаткі паліва такіх машын будуць нашмат меншымі.

Акрамя гэтага, разведвальна-ўдарная група будзе ўзброена не прыладамі для буксіроўкі, якія выкарыстоўваюцца цяпер, а сістэмамі мабільных мінамётаў AMOS і мабільнымі ракетнымі сістэмамі залпавага агню MLRS. З паветра падтрымку будуць аказваць 12 баявых верталётаў Apache і два дзясяткі беспілотнікаў TARES, якія могуць знішчаць мэты за 200 км.

Усё гэта дазволіла б падраздзяленню вокамгненна разгарнуцца ў Літве на плошчы 100 км і хутка рэагаваць на пагрозы з усіх бакоў, а галоўнае — разведвальна-ўдарная група магла б дзейнічаць незалежна і без дадатковага лагістычнага забеспячэння ад дзесяці дзён да двух тыдняў або пераадольваць адлегласць 1800 км без падрыхтоўкі.

Эксперты не хаваюць, што менавіта хуткасць пры спробе захаваць тэрыторыю — адзін з самых важных элементаў у абароне краін Балтыі. Амерыканскіх палітыкаў прыцягвае і аргумент МакГрэгара, што новае падраздзяленне абыдзецца бюджэту ЗША танней, чым цяперашнія. Па словах МакГрэгара, у двух іншых сцэнарах, у якіх Літву абараняюць новыя разведвальна-ўдарныя групы, адна з іх спыніла атаку Расіі, а дзве іншыя цалкам змаглі разграміць нападнікаў-расейцаў, нават калі ў іх было больш ваенных і тэхнікі. 

Забылі, што значыць сур'ёзны праціўнік

Вядома, такія радыкальныя спосабы рэфармавання ўзброеных сіл ЗША на падставе сцэнарыяў нападу на краіны Балтыі выклікаюць не толькі захапленне, але і незадаволенасць. «МакГрэгар запалохвае войска. Яго прапановы ў будучыні стаць больш лёгкімі і хуткімі выклікаюць абурэнне. Ён нібы прыйшоў у заапарк і ўдарыў нашу гарылу па мордзе», — сказаў адзін прадстаўнік арміі ЗША. Менавіта МакГрэгар у 2001 годзе прапанаваў правесці ваенную аперацыю ў Іраку з мінімальнымі выдаткамі і вокамгненна. І хоць генералам не спадабалася гэтая ідэя, яна была часткова ажыццёўлена, бо ЗША адолелі Ірак маланкавым нападам, а не працяглай ваеннай кампаніяй.

«Ён — стрэмка ў азадку, але гэта не значыць, што ён памыляецца. Сур'ёзныя людзі ставяцца да яго сур'ёзна», — сказаў брыгадны генерал Марк Кіміт. Праўда, іншы вядомы ваенны, генерал-лейтэнант МакМастэр, запэўнівае, што яго былы калега МакГрэгар не ацаніў выклікі лагістычнага забеспячэння. «Так, новае падраздзяленне зможа ваяваць без забеспячэння тыдзень ці два, а калі прыйдзецца змагацца даўжэй, што тады? Калі задача будзе не толькі атрымаць перамогу ў бітве, але і застацца на больш доўгі час? Для гэтага спатрэбіцца і больш забеспячэння, і больш ваенных», — сказаў МакМастэр. Але МакГрэгар адказаў, што менавіта гэта і ёсць адна з прычын усіх бед — ЗША занадта шмат часу і ўвагі надавалі войнам, у якіх трэба было «аднаўляць краіну», але забыліся, што значыць ваяваць з праціўнікам з такой жа магутнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?